МУС апублікавала відэа, на якім чуваць чатыры стрэлы

МУС апублікавала відэа, на якім чуваць чатыры стрэлы

Прэс-служба МУС паведаміла пра яшчэ адзін выпадак са стралянінай на нядзельным Маршы герояў у Мінску 13 верасня. 

Здарэнне адбылося на вуліцы Ціхай. Паводле МУС, агрэсіўны натоўп супраціўляўся міліцыі, якаія ахоўвалі грамадскі парадак. 

"У нападнікаў у арсенале былі гумовыя палкі і вадаправодныя трубы. Пратэстоўцы закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці прычыненыя чацвярым супрацоўнікам АМАП, пашкоджаны службовы транспарт", — распавядае прэс-служба міліцыі.

Паведамляецца, што 46-гадовы мужчына схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю і выхапіў бясствольны траўматычны пісталет "Аса". Але падчас бойкі міліцыянт, маўляў, змог забраць пісталет і зрабіць папераджальны стрэл уверх. Мужчыну затрымалі, ён ужо быў раней судзімы.

У доказ свайго паведамлення прэс-служба МУС апублікавала відэаролік, на якім чуваць чатыры стрэлы, а не адзін. 

Як паведамлялася раней, 13 верасня міліцыя прызнала, што адзін з іх супрацоўнікаў страляў у паветра з помпавай стрэльбы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі