Вы тут

Мур: Беларусь можа разлічваць на падтрымку ЗША пры далучэнні да СГА

Сусветная гандлёвая арганізацыя / Reuters

У працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі Беларусь можа разлічваць на падтрымку Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра гэта на Кастрычніцкім эканамічным форуме заявіла часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, перадае БЕЛТА.

Прадстаўніца ЗША адзначыла, што ўступіць у СГА не вельмі проста Таму Штаты вітаюць, што Беларусь пасля працяглай паўзы сур'ёзна працуе ў гэтым напрамку. Дыпламат звярнула ўвагу, што далучэнне да арганізацыі — гэта не палітычны працэс, а хутчэй тэхнічнае пытанне. Праўда, ёсць і палітычны складнік — прыхільнасць да лібералізацыі гандлю і адпаведныя рэформы. "Чальцы СГА жадаюць бачыць, наколькі беларускае кіраўніцтва прыхільнае да ідэяў ліберальнага гандлёвага рэжыму і рынку", — патлумачыла Мур.

На думку часовай паверанай ЗША, уступленне ў СГА можа падштурхнуць унутраныя рэформы ў Беларусі. "Вам можна разлічваць на Злучаныя Штаты ў гэтым сэнсе. Падчас руху наперад мы дапаможам Беларусі зрабіць такія змены, каб усе прадпрыемствы (прыватныя і дзяржаўныя, унутраныя і замежныя) маглі канкураваць на роўных умовах. Гэта датычыць адпаведных цэнавых рэгуляцый і, вядома, трэба спрасціць рэжым функцыянавання бізнэсу, у тым ліку ва ўмовах гандлю", — заявіла Мур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.