"Можа, хопіць здзекавацца з нас?" — відэазварот творчых людзей Беларусі

Творчыя людзі расказалі ўладам пра бязмежжа / Еўрарадыё
Творчыя людзі расказалі ўладам пра бязмежжа / Еўрарадыё

Прадстаўнікі творчых прафесій: акторы, музыкі, рэжысёры, літаратары, журналісты — запісалі відэазварот з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў. Сярод тых, хто не пабаяўся звярнуцца да ўладаў, — Святлана Анікей, Павел Яскевіч, Анастасія Шпакоўская, Віктар Бойка, Вольга Скварцова, Дзмітрый Малашчыцкі, Ганна Харланчук-Южакова, Леанід Паўлянок, музыкі гуртоў Intelligency і Weesp.

Вось ён, паглядзіце:

"Я беларус і жыву ў Беларусі. У маёй краіне адбываецца бязмежжа яшчэ большае, чым за апошнія 26 гадоў. Яно мне надакучыла. Я патрабую сумленных выбараў", — пачынае актор Дзмітрый Малашчыцкі.

"У нашай краіне бяда, нашы кандыдаты ў турме", — кажа акторка і спявачка Анастасія Шпакоўская.

"Мне 36 гадоў, але я да гэтага часу не бачыў сумленных выбараў", — падхоплівае актор, кастынг-дырэктар і рэжысёр Віктар Бойка.

"Нас падбешвае, калі мы бачым адкрытае беззаконне", — проста заўважаюць музыкі гурта Intelligency.

"У нашай краіне дзеецца бязмежжа. Праваахоўныя органы, якія абавязаныя ахоўваць мае правы і грамадзянскую пазіцыю, чамусьці бяруць на сябе адказнасць ужываць гвалт толькі за тое, што я праходжу па праспекце або прысутнічаю на пікетах", — дадае харэограф Вольга Скварцова.

"Я заклікаю спыніць адлоў людзей як жывёл", — кажа акторка Святлана Анікей.

І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ. Відэа доўжыцца больш за 12 хвілін. Самыя частыя словы: жах, бязмежжа. Правы, сумленныя выбары. І просьба выпусціць палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі