Мост у Чавускім раёне застаецца пад вадой
![Мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/1703408830609.jpg.webp?itok=vZbAgrur)
Мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне / chausynews.by
Мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне застаецца пад вадой. Прычынай падтаплення стаў пад'ём узроўню вады ў рацэ Проня (перад гэтым былі моцныя ападкі, паведамляе раённая газета). Пра здарэнне стала вядома напярэдадні. У панядзелак у ранішняй зводцы магілёўскія ратавальнікі пішуць, што падтопленыя 70 метраў — мост і ўчастак дарогі.
Згаданы 35-метровы жалезабетонны мост нізкаводны. Максімальны ўзровень падтаплення складае 15 см.
Адзначаецца, што "жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана". Праезд магчымы толькі высокапраходнай тэхнікай пры выкананні мер бяспекі.
![Мост у Чавускім раёне застаецца пад вадой](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1703408830622.jpg.webp?itok=FPqvzCKm)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.