Міжнародны пратэст супраць ціску на журналістаў у Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) выказала пратэст у сувязі з ператрусамі і канфіскацыямі, што прайшлі 27 сакавіка ў кватэрах незалежных журналістаў. "У пачатку гэтага тыдня журналістаў збівалі і арыштоўвалі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу, - цытуе сайт МФЖ генеральнага сакратара федэрацыі Эйдана Уайта. -- Потым урад паслаў супрацоўнікаў КДБ у дамы журналістаў. Мы ўстрывожаны такім развіццём падзей, якія сведчаць, што сітуацыя з журналістамі ў Беларусі толькі пагаршаецца".
Занепакоенасць падзеямі ў Беларусі выказаў таксама міжнародны Камітэт абароны журналістаў. "Мы надзвычай заклапочаны такім грубым і масавым ціскам на незалежную прэсу ў Беларусі, - заявіў кіраўнік арганізацыі Джоэл Сайман. -- Мы заклікаем улады неадкладна вызваліць Сямёна Печанко, спыніць судовы працэс над Андрэем Лянкевічам і вярнуць усё канфіскаванае падчас вобыскаў абсталяванне перасьледаваным журналістам".
Як паведамляў БелаПАН, рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў у Беларусі асудзілі таксама міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў", кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.
"БелаПАН"