Мірны зноў патрапіў у лік 20 наймаценйшых парных гульцоў свету

Мірны зноў патрапіў у лік 20 наймаценйшых парных гульцоў свету

Беларускі тэнісіст Максім Мірны вярнуўся ў лік 20 наймацнейшых парных гульцоў свету пасля больш чым двухгадовай адсутнасці.

У новым рэйтынгу АТР (Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў), які быў апублікаваны 11 ліпеня, 39-гадовы спартсмен займае 20-е месца. Такім чынам, ён падняўся на пяць радкоў па выніках Уімблдонскага турніру. Мірны і яго партнёр Трыт Хьюі (Філіпіны) дайшлі да паўфіналу спаборніцтваў. Год таму прадстаўнік Беларусі разам з палякам Лукашам Кубатам выбылі з 1/8 фіналу.

Мірны пакінуў першую дваццатку рэйтынгу 19 траўня 2014 года. Менш чым праз год ён апусціўся на 64-ты радок.

У жаночым адзіночным рэйтынгу Вікторыя Азаранка, якая прапусціла адкрыты чэмпіянат Англіі з-за траўмы, засталася на шостай пазіцыі, аднак яе адрыў ад сёмага месца скараціўся з 786 да 105 ачкоў. Аляксандра Сасновіч пакінула Топ-100, перамясціўшыся з 98-га на 104-ы радок. Трэцяя па рэйтынгу беларуская тэнісістка, Вольга Гаварцова, апусцілася са 113-га на 174-е месца.

Мірны і Хьюі не выйшлі ў фінал мужчынскага парнага разраду Уімблдона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі