Мірны і Мюрэй прайгралі ў першым крузе тэніснага турніру ў Маямі
Максім Мірны і Джэймі Мюрэй выбылі з барацьбы пасля першага круга тэніснага турніру ў Маямі.
29 сакавіка ў 1/16 фіналу беларуска-брытанскі дуэт прайграў французам Марку Жыкелю (79) і Фабрысу Сантаро (18) — 4:6, 4:6. Мірны тройчы быў пераможцай гэтых спаборніцтваў у пары: у 2003 годзе з Ражэ Федэрэрам (Швейцарыя), у 2005 і 2006 гадах з Ёнасам Б'ёркманам (Швецыя).
У адзіночным разрадзе сёлетніх спаборніцтваў беларускі тэнісіст, які займае 188-ю пазіцыю ў рэйтынгу, прайграў у першым крузе кваліфікацыі швейцарцу Стэфану Балі — 4:6, 2:6.
БелаПАН