Мірны і Лопес прайгралі на старце парных спаборніцтваў у Японіі

Мірны і Лопес прайгралі на старце парных спаборніцтваў у Японіі

На турніры Rakuten Japan Open Tennis Championships у Токіа беларускі тэнісіст Максім Мірны і іспанец Фелісіяна Лопес выбылі ўжо на старце. Як піша сайт gotennis.ru, беларуска-іспанскі дуэт прайграў амерыканцам Стыву Джонсану і Сэму Куэры — 4:6, 6:7 (3).

За 1 гадзіну 4 хвіліны матчу беларус з іспанцам зрабілі пяць эйсаў і два брэйкі, пяць разоў памыліўся пры падачы. А амерыканская пара зрабіла пяць падач навылёт і рэалізавала тры брэйк-пойнты, дапусціўшы адну двайную памылку.

Фота з сацсетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі