Мінздароўя распрацавала правілы, як сваякі могуць наведваць парадзіх

Мінздароўя распрацавала правілы, як сваякі могуць наведваць парадзіх

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэгламент наведвання радзільні бацькамі і блізкімі сваякамі. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са словаў галоўнага спецыяліста аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Мінздароўя Юліі Савачкінай.

Чыноўніца паведаміла, што рэгламент ужо распрацаваны і цяпер знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве. "Падкрэслю, што гаворка ідзе не толькі пра наведванне бацькамі. Наведаць маладую маму, калі яна сама таго хоча, змогуць усе сваякі", — падкрэсліла Савачкіна.

Яна дадала, што Мінздароўя выступіла з такой ініцыятывай, "бо гэта было запатрабавана грамадствам". 

Тое, што сваякі могуць наведваць парадзіх непасрэдна ў палаце, не абавязвае іх да гэтага. Але калі маці зручней не спускацца наніз, то сям'я зможа пабачыцца з ёй у палаце. Пры гэтым, як запэўніваюць у Мінздароўя, будзе забяспечана прыватная абстаноўка без перашкод для іншых жанчын і парушэнняў у рэжыме працы радзільні.

Новаўвядзенне будзе ўводзіцца ва ўсіх радзільнях, радзільных і акушэрска-гінекалагічных аддзяленнях Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі