Вы тут

Мінздароўя расказала пра стан мужчыны, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

Мужчына падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці / t.me/radiosvaboda

Мінчук, які ў студзені 2021-га падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці, па ранейшаму знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў бальніцы хуткай меддапамогі.

Яго стан лекары ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Хірургічнае лячэнне праведзенае ўжо ў поўным аб'ёме, цяпер мужчына праходзіць курс рэабілітацыі. 

Як распавядала Еўрарадыё, 22 студзеня мінчук Павел Банькоўскі прыйшоў да Дома ўрада на плошчы Незалежнасці і падпаліў сябе. Пры першасным аглядзе у яго дыягнаставалі да 72% апёкаў цела. Сябры Паўла казалі Еўрарадыё, што яму рабілі некалькі перасадак скуры. Мужчына доўга час знаходзіўся ў штучнай коме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.