Мінздароўя: Антытытунёвы закон могуць прыняць у Беларусі ўжо сёлета

 Мінздароўя: Антытытунёвы закон могуць прыняць у Беларусі ўжо сёлета

Антытытунёвы закон могуць прыняць у Беларусі да канца года або нават хутчэй. У гэтым упэўнены міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Як заявіў сёння журналістам кіраўнік ведамства, дакумент ужо прайшоў усе ўзгадненні і накіраваны на подпіс Аляксандру Лукашэнку.

Закон, скіраваны на барацьбу з курэннем, быў падрыхтаваны Мінздароўя яшчэ ў 2013 годзе. У ім былі прапісаныя радыкальныя захады, якія цяпер рэалізуюцца згодна з некаторымі іншымі нарматыўнымі актамі. Да такіх захадаў можна аднесці забарону на курэнне ў грамадскіх месцах, поўную забарону на рэкламу тытунёвых вырабаў і іх выкладку ў крамах. Сярод іншых захадаў, якія закладзеныя ў закон і могуць рэалізавацца — істотнае павышэнне акцызаў на цыгарэты.

Паводле звестак САЗ, павышэнне падаткаў на тытунь на 10% вядзе да зніжэння яго спажывання на 4%. У Беларусі ўдзельная вага падатку ў цане тытунёвых вырабаў складае крыху болей за 40%, пры гэтым у Польшчы і Латвіі — 80%, у Літве — 75%, ва Украіне — амаль 60%, перадае TUT.by

Фота: bizoomie.com


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі