Вы тут

Мінюст распавёў, як мяняюць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях

БЕЛТА

Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі расказаў, як ідзе праца над змяненнем Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле яго слоў, з КаАП хочуць выключыць артыкулы, па якім даўно нікога не каралі, і перагледзяць віды і памер спагнанняў.

У якасці прыкладу артыкулаў, якія выключаць з кодэксу, ён прывёў неправамернае выкарыстанне чырвонага крыжа і паўмесяца. "Як мінімум за апошнія тры гады дадзены артыкул ні разу не выкарыстоўвалася і да адказнасці ніхто не прыцягваўся. Навошта, скажыце, наяўнасць у кодэксе артыкулаў, якія не працуюць?" — сказаў кіраўнік Мінюста.

Правапарушэнні, якія падпадаюць пад дзеянне КоАП, падзеляць на катэгорыі ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі і цяжкасці наступстваў, а віды і памеры спагнанняў перагледзяць у залежнасці ад нанесенай шкоды.

Акрамя таго, плануецца скараціць лік дзяржорганаў і арганізацый, у якіх ёсць права складаць адміністрацыйныя пратаколы і весці адміністрацыйныя працэсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.