Вы тут

Мінюст пачаў пазапланавую праверку “Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

Сёлета споўніцца трыцаць гадоў з часу афіцыйнага пачатку дзейнасці арганізацыі ў Беларусі / zbsb.org

Мінюст Беларусі пачаў пазапланавую праверку “Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Ліст пра гэта быў атрыманы 6 ліпеня. Дакументы міжнароднай грамадскай арганізацыі будуць вывучацца "на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута”. Мінюст цікавіць дзейнасць "Бацькаўшчыны" за апошнія тры з паловай гады, пералік назваў дакументаў, якія хацелі б атрымаць чыноўнікі, займае тры старонкі. Іх неабходна прадаставіць у міністэрства да 13 ліпеня, паведамляе zbsb.org.

Сёлета споўніцца трыцаць гадоў з часу афіцыйнага пачатку дзейнасці ЗБС "Бацькаўшчына" ў Беларусі.

Пазапланавыя праверкі адбываюцца і ў іншых арганізацыях. Напрыклад, правяраюць найстарэйшае грамадскае аб'яднанне экалагічнай накіраванасці ў Беларусі "Экадом" (сёлета яму споўнілася 25 гадоў). Таксама Мінюст запатрабаваў дакументы ў Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў, “Звяна”, “Руху за Свабоду”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.