Мінюст адабраў у Вольгі Абрамавай «Яблык»

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Яблык» спыняе сваё існаванне.
Паводле словаў яго кіраўніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Вольгі
Абрамавай, «Яблык» атрымаў ужо два папярэджанні ад Міністэрства юстыцыі
за адсутнасць юрыдычнага адраса.

Яшчэ некалькі гадоў таму Абрамава
адмовілася ад арэнды памяшкання ў сталіцы з-за адсутнасці сродкаў. Яна
ўжо дала згоду Мінюсту ліквідаваць сваю арганізацыю.


Звязда