Мінскі суд вызваліў ад крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў ВНУ

Мінскі суд вызваліў ад крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў ВНУ

Суд Савецкага раёна Мінска вызваліў ад крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Іх абвінавачвалі ў прысвойванні грошай навучальнай установы, выдадзеных у якасці авансу на камандзіровачныя выдаткі.

Як інфармуе БЕЛТА, па справе праходзілі дэкан аднаго з факультэтаў, два намеснікі дэкана і намеснік начальніка цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва. Суд вырашыў спыніць вытворчасць па крымінальнай справе. Было ўлічана, што страты кампенсаваны, а злачынства адносіцца да менш цяжкіх. Да таго ж на супрацоўнікаў ВНУ былі станоўчыя характарыстыкі.

Пастанова суда яшчэ можа быць абскарджаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі