Мінскі “Керамін” упэўнена лідыруе на першым этапе Кубка Беларусі па хакею

Мінскі “Керамін” атрымаў сёмую перамогу запар у розыгрышы Кубка Беларусі па хакею. На гэты раз яго ахвярай стала мінскае “Дынама”, якое прайграла з лікам 2:3.
“Керамін” зараз мае 21 ачко і захоўвае адзінаасобнае лідэрства ў чэмпіянаце. На другім месцы знаходзіцца “Гомель” з 18 ачкамі. Мінскае “Юнацтва” займае ў турнірнай табліцы трэці радок – 16 ачкоў.

20 і 23 жніўня пройдуць апошнія матчы першага этапу Кубка Беларусі, у якім удзельнічаюць 10 камандаў. Пасля дзве лепшыя дружыны ў фінальным паядынку вызначаць уладальніка трафея.

Фінал пройдзе 26 жніўня на пляцоўцы каманды, якая зойме першае месца на папярэднім этапе.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі