Вы тут

Мінскаму рэперу Бакею не дазволілі правесці канцэрты ў Віцебску і Брэсце

Бакей, citydog.by

Мінскаму рэперу Бакею адмовілі ў выдачы гастрольных пасведчанняў на канцэрты ў Віцебску і Брэсце. Прычына адмовы ў першым выпадку — “нізкі мастацкі ўзровень” тэкстаў, паведамляе 34mag. У Брэсце ж да разгляду тэкстаў справа не дайшла: чыноўнікі знайшлі інтэрв’ю, у якім музыка ў жартаўлівай форме вызначае свой стыль як “нарка-суіцыдальна-дэнсавы мікс”. Такім чынам вясновы тур артыста па Беларусі можна лічыць адмененым, бо і мінскі канцэрт па інфармацыі 34mag, таксама знаходзіцца пад пытаннем.

 

34mag.net

У апошняй гады беларускія чыноўнікі вельмі актыўна забараняюць выступы музыкаў. Па прычыне нізкага мастацкага узроўню не дазволілі канцэрты шэрагу расійскіх рэпераў, у тым ліку FaceЭлджэя, дуэта “АИГЕЛ”, гурта IC3PEAK, а таксама аўстралійскіх зорак Die Antwoord. Апошнімі ахвярамі ідэолагаў сярод беларусаў сталі гурт ТТ-34 і Бакей.