Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў гасцях з "Зенітам"

Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў гасцях з "Зенітам"

16 жніўня мінскае "Дынама" згуляе ў Санкт-Пецярбургу з "Зенітам". Гэта будзе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. У першым паядынку дынамаўцы сенсацыйна выйгралі з лікам 4:0. Паколькі УЕФА пакарала заўзятараў "Зеніта" за іх паводзіны ў матчы з "Лейпцыгам", на "Пятроўскім" будуць пустыя трыбуны, дазволілі там быць толькі 200 заўзятарам "Дынама".

Матч пачнецца ў 20:00. Жывой трансляцыі на беларускіх тэлеканалах не будзе. У мінскіх дынамаўцаў выдатныя шанцы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Там іх будзе чакаць пераможца пары "Хіберніян" (Шатландыя) — "Мольдэ" (Нарвегія). У першым іх паядынку была нічыя 0:0.

У чацвер правядзе свой хатні матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы і брэсцкае "Дынама", якое прыме кіпрскі "Апалон". У гасцях было разгромнае паражэнне (0:4), таму шанцаў на выхад у плэй-оф у дынамаўцаў практычна няма. Паядынак пачнецца ў 20:45, трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". Спартыўны дырэктар "Дынама" Сяргей Кавальчук паабяцаў, што каманда будзе "біцца за сваё імя, за горад, за... заўзятараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі