Мінскае “Дынама” перамагло “Дняпро”, а “Шахцёр” адолеў “Смалявічы”

Мінскае “Дынама” перамагло “Дняпро”, а “Шахцёр” адолеў “Смалявічы”

У нядзелю, 1 ліпеня, прайшлі апошнія матчы 14 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Мінскае “Дынама” перамагло “Дняпро” — 2:1, “Шахцёр” адолеў “Смалявічы” — 1:0, а “Гарадзея” разышлася з мірам з “Віцебскам” — 1:1.

Вынікі матчаў, якія прайшлі раней, такія: “Іслач” — “Слуцк” — 0:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Тарпеда” (Мінск) — 1:0, “Нёман” — “Мінск” — 2:2, “Прамень” — БАТЭ — 1:2, “Гомель” — “Дынама” (Брэст) — 0:6.

На першым месцы ў турнірнай табліцы застаецца БАТЭ з 35 ачкамі, далей ідзе мінскае “Дынама” (31 ачко), трэці радок займае “Шахцёр” — 28 ачкоў.

 

Відэа: АБФФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі