Вы тут

Міністр унутраных спраў: "Я называю іх дзіравымі"

Ігар Шуневіч. Фота з архіву Еўрарадыё

Тэлеканал АНТ падрыхтаваў інтэрв'ю з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Яно выйдзе ў эфір на тэлеканале АНТ 27 снежня ў 21:10 ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага". 

У анонсе праграмы вядоўца задае пытанне Шуневічу: "Вы так спрабуеце хайпануць?" На гэта міністр адказвае: "Я іх называю "дзіравымі". 

Можна меркаваць, што размова ішла пра скандальную гамафобную заяву МУС "Яны не пройдуць". На турэмным слэнгу словам "дзіравы" абразліва называюць геяў. 

Таксама ў анонсе Шуневіч у пагрозлівым кантэксце згадвае фрылансераў: "Калі ты фрылансер, то будзь гатовы сустрэць фры-копа". 

Знайшлося ў гутарцы месца і міліцэйскай форме 1940-х гадоў, у якой на парадах з'яўляецца міністр. Вядоўца задае пытанне: "Вы не шкадуеце, што абралі такі дрэс-код?" На гэта гучыць адказ: "Я пацэліў у кропку".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.12