Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: звыш 2 мільёнаў беларусаў прышчапіліся ад COVID-19

У Мінску цалкам прышчэплены больш за 418 тысяч грамадзян​

Больш за 2 мільёны беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 247 тысяч чалавек, Віцебскай — больш за 209 тысяч, Гомельскай — 373 тысячы, Гродзенскай — больш за 239 тысяч, Мінскай — звыш 237 тысяч, Магілёўскай — больш за 241 тысячу. У Мінску цалкам прышчэплены больш за 418 тысяч грамадзян.

Пры гэтым першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш як 2 мільёны 698 тысяч грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.