Вы тут

Мінінфарм абмежаваў доступ беларусам да 132 сайтаў

pixabay.com

Міністэрства інфармацыі 9 сакавіка абмежавала доступ да 132 сайтаў, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Прычынай называецца размяшчэнне на гэтых сайтах інфармацыі аб продажы наркотыкаў і псіхатропаў. 

Адзначаецца, што сайты былі выяўленыя ў выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. А з просьбай пра іх забарону ў Мінінфарм звярнулася Міністэрства ўнутраных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.