Мінгандлю пазбавіць крамы ліцэнзіяў за даўгі перад беларускімі вытворцамі

Міністэрства гандлю мае намер прыняць жорсткія меры ў дачыненні аб’ектаў гандлю, якія дапусцяць пратэрмінаваную запазычанасць перад пастаўшчыкамі айчынных тавараў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Крамы павінны разлічыцца з даўгамі да канца жніўня. Кіраўнік ведамства Валянцін Чаканаў даручыў спецыялістам Мінгандлю з 1 па 7 верасня правесці кантрольныя мерапрыемствы ў гандлёвых прадпрыемствах, каб забяспечыць стоадсоткавае пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці за айчынныя харчовыя і нехарчовыя тавары. Калі такая запазычанасць застанецца, крамам пагражае закрыццё або пазбаўленне ліцэнзіі.

Напярэдадні ў Мінгандлю ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне рабочай групы, створанай распараджэннем прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, для вырашэння праблемных пытанняў узаемадзеяння сеткавых гандлёвых арганізацыі з айчыннымі вытворцамі тавараў. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і канцэртаў, а таксама кіраўнікі ўсіх буйных сеткавых кампаній, якія займаюцца гандлем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі