Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны
![Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_f277dac1e6c2de34432586190029a701_300013.jpg.webp?itok=kQ49nl6J)
Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны. "Для нас гэта новы напрамак. Ён цікавы, — кажа міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. — Але для таго, каб прыступіць да яго, неабходна дэталёвае, комплекснае вывучэнне гэтага пытання, у тым ліку і ацэнка магчымых рызык, якія звязаны з такім відам дзейнасці".
Каранкевіч адзначае, што ў Беларусі ўважліва сочаць за актыўным развіццём майнінгу крыптавалют у свеце, у тым ліку і ў суседняй Расіі.
Сёлета падчас сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "Гарызонт" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з уводам у строй АЭС у Беларусі можна будаваць фермы і майніць біткоіны. Зараз, калі біткоін падняўся ў цане, лічыць ён, майніць можна пры любых тарыфах на электраэнергію.
![Мінэнерга Беларусі думае пачаць майніць біткоіны](/sites/default/files/paragraphs/image/0000211614326085430429big.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.