Мінчукі змогуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай ва ўсіх гарадах-спадарожніках

Мінчукі змогуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай ва ўсіх гарадах-спадарожніках

Жыхары Мінска змогуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай ва ўсіх гарадах-спадарожніках. Праўда, не ўсе, а тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Указ № 466 "Аб будаўніцтве жылых дамоў у гарадах-спадарожніках Мінска" падпісаў кіраўнік дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.

Сёлета ў Смалявічах правялі эксперымент — пачалі будаваць дом для мінчукоў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Для ўдзелу ў долевым будаўніцтве яны атрымалі дзяржаўныя субсідыі. Высветлілася, што жыхары сталіцы зацікавіліся будаўніцтвам жылля на такіх умовах.

Цяпер жа эксперымент пашыраецца — новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі дазваляе жыхарам Мінска будаваць жыллё на тых жа ўмовах і ў іншых гарадах-спадарожніках Мінска — у Дзяржынску, Заслаўі, Лагойску, Рудзенску і Фаніпалі.

Калі спіс дольшчыкаў будзе фармавацца з улікам даты іх уключэння ў спіс тых мінчукоў, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, то субсідыі налічаць незалежна ад даты пастаноўкі на ўлік (пасля ж будаўнітва гэтых людзей з уліку ў сталіцы здымуць). Жыхары гарадоў-спадарожнікаў таксама змогуць паўдзельнічаць у долевым будаўніцтве і ўмовы для іх будуць аналагічныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі