Мінчука аштрафавалі за тое, што катаў сябра на пакрышцы

Мінчука аштрафавалі за тое, што катаў сябра на пакрышцы

У студзені 2016 года мінскай міліцыі даслалі відэа, знятае на аўтастаянцы ля аквапарку "Лебядзіны" ў Мінску. На ім відаць, як кіроўца БМВ хутка ездзіць па стаянцы, а да аўто прымацаваная пакрышка, на якой сядзіць чалавек.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, супрацоўнікі ДАІ высветлілі асобу ліхача. Ім апынуўся 19-гадовы мінчук, індывідуальны прадпрымальнік. Выявілася, што хлопец ужо неаднаразова прыцягваўся за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Каля аквапарку ён такім чынам забаўляўся разам з прыяцелямі.

На парушальніка склалі два пратаколы — за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку і за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў. Яго аштрафавалі на 1 млн 50 тыс.рублёў (5 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі