Мінчука аштрафавалі за міліцэйскую кашулю

Мінчука аштрафавалі за міліцэйскую кашулю

Уначы 3 лютага ў мінскую міліцыю затэлефанавалі відавочцы і паведамілі, што ў установе па вуліцы Лабанка нейкі мужчына ў міліцэйскай кашулі п'е спіртное.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС затрымалі яго. Выявілася, што 24-гадовы мінчук працуе кіроўцам на адным з прадпрыемстваў па рамонце і тэхнічным абслугоўванні гандлёвага абсталявання.

На яго склалі адміністрацыйны пратакол за незаконнае нашэнне формы адзення і знакаў адрознення міліцыі. Суд Фрунзенскага раёна аштрафаваў мінчука і пастанавіў канфіскаваць кашулю. 

Паведамляецца, што раней хлопца ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, а таксама за мноства іншых правапарушэнняў па лініі ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі