Мінчук захрас у кратах, калі палез дамоў праз гаўбец

Мінчук захрас у кратах, калі палез дамоў праз гаўбец

У нядзелю, 3 траўня, ў 16:31 мінскіх ратавальнікаў выклікалі да дома 124 на праспекце Ракасоўскага. Як паведамляе прэс-служба МНС, там у кратах захрас чалавек.

Высветлілася, што 60-гадовы мужчына забыся ключы ад ад дома. У сваю кватэру на першым паверсе ён паспрабаваў трапіць праз гаўбец, як рабіў не першы раз. Аднак штосьці пайшло не так, і мужчына захрас у кратах. 

Дапамогу яму выклікалі мінакі, якія заўважылі незвычайнае відовішча. Пры дапамозе падручных сродкаў ратавальнікі вызвалілі мужчыну. Ён пры здарэнні не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі