Мінчук прадаваў алкаголь са свайго аўтамабіля на праспекце Машэрава

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, у ноч з 24 на 25 ліпеня 30-гадовы мужчына гандляваў спіртнымі напоямі імпартнай і айчыннай вытворчасці. Ён паставіў свой аўтамабіль Mazda Xedos каля адной з крамаў. Аднак "бізнесу" хутка прыйшоў канец, бо чарговымі пакупнікамі былі міліцыянеры і падаткавікі. Пасля кантрольнай закупкі нелегальны гандляр быў затрыманы.

У дачыненні да мужчыны былі складзеныя адразу некалькі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. У яго забралі 115 бутэлек з алкаголем на агульную суму 11 млн 500 тысяч рублёў. Мінчуку пагражае штраф — да 18 млн рублёў.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі