Мінчук паставіў на калені двух падлеткаў, памачыўся на іх і зняў на відэа

Затрыманне ўдзельнікаў скандалу / кадр з відэа ГУУС Мінгарвыканкама

Затрыманне ўдзельнікаў скандалу / кадр з відэа ГУУС Мінгарвыканкама

Дзве кампаніі мінскіх падлеткаў у Заводскім раёне ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў пасварыліся праз дзяўчыну. Адзін з хлопцаў паклікаў свайго 18-гадовага прыяцеля, які прыйшоў разам са сваімі сябрамі.

Ён прымусіў двух падлеткаў стаць на калені і папрасіць прабачэння ў яго таварышаў, потым збіў і памачыўся на іх. Свае дзеянні юнак папрасіў зняць на відэа, якое планаваў выкласці ў сацсеткі.

Па гарачых слядах міліцыянты разам з вайскоўцамі суседняй часці затрымалі кампанію, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Яны пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі