Мінчук атрымаў апёкі ад разлітага ў кватэры брому

Мінчук атрымаў апёкі ад разлітага ў кватэры брому

Увечары 25 студзеня, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне ад жыхароў шматпавярхоўкі. Людзі скардзіліся на рэзкі хімічны пах у тамбуры кватэраў на чацвёртым паверсе, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На месца выкліку прыбылі падраздзяленні хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. Выявілася, што ў адной з кватэраў мужчына разліў у кухні каля літра вадкага брому. Сам ён пры гэтым ён атрымаў інгаляцыйныя апёкі парамі брому і быў шпіталізаваны.

Ратавальнікі апрацавалі разліты бром шчолачным растворам і харчовай содай. Потым кватэру апячаталі для дэталёвага аналізу пробаў рэчываў у паветры, які правядуць спецыялісты гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Мінчук атрымаў апёкі ад разлітага ў кватэры брому

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі