Мінчанку прымусілі прыбраць куратнік з казырка пад'езда

Куратнік "выселілі" па рашэнні старшыні жылога комплексу / Еўрарадыё
Куратнік "выселілі" па рашэнні старшыні жылога комплексу / Еўрарадыё

У сярэдзіне траўня на казырку пад'езда ў мінскім жылым комплексе "Каскад" з'явіўся невялікі куратнік. Завяла яго ўладальніца сеткі салонаў прыгажосці Beauty-express і мама дваіх дзяцей Кацярына Цітова — каб там вырасціць куранят для дачы.

Птушкі спакойна пражылі на даху пад'езда два месяцы. Але 9 ліпеня куратнік, пра які паспеў напісаць "Анлайнер", "выселілі" з даху па рашэнні старшыні ЖК.

Як наогул там з'явіўся куратнік?

Будаваць куратнік на даху пад'езда Кацярына Цітова першапачаткова не планавала. Яна збіралася купіць загарадны дом і купіла для яго куранят. Але куплю дачы прыйшлося адкласці. А кураняты засталіся — і выраслі ў цалкам сабе дарослых курэй. Спачатку яны жылі ў кватэры. Але калі ім стала зацесна, Кацярына вырашыла скарыстацца казырком пад'езда проста пад вокнамі яе кватэры.

Минчанку заставили убрать курятник с козырька подъезда
З курамі ўсё ў парадку / Еўрарадыё
Минчанку заставили убрать курятник с козырька подъезда
Так выглядаў казырок пад'езда / instagram.com

Дзяўчына выклала борцік даху дзірваном, а ў кутку паставіла драўляны куратнік.

Што здарылася потым?

9 ліпеня жыхары "Каскада" знялі куратнік з казырка і паставілі побач з пад'ездам. Куры засталіся на даху.

— Сказалі, каб гаспадыня прыбрала куратнік, бо забаронена. Хоць нам падабалася, дзеці прыходзілі паглядзець на курэй. Дзе яшчэ такое ўбачыш у цэнтры горада! — дзеліцца суседка Кацярыны.

Гаспадыня куратніка лічыць, што знялі яго па ініцыятыве суседзяў. Яна расказвае Еўрарадыё, што "суседзі саромеліся напрасіцца ў госці і пісалі скаргі старшыні". Але пры гэтым упэўненая, што за два месяцы да курэй усе прывыклі.

— Але старшыня — службовая асоба, яму трэба неяк рэагаваць. Бо законных падстаў знаходзіцца там курыцам — няма, — з разуменнем апісвае сітуацыю Кацярына.

Пры ліквідацыі куратніка ні адна курыца не пацярпела. Цяпер яны пераедуць жыць за горад.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі