Мінчанка загразла ў балоце, яе пабачыў у бінокль мужчына

Мінчанка загразла ў балоце, яе пабачыў у бінокль мужчына

30 верасня ў 13:58 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў мужчына. Ён распавёў, што ў балоцістай мясцовасці ў раёне Лошыцкага парка чалавек просіць аб дапамозе, перадае прэс-служба МНС. Мужчына пабачыў пацярпелую ў бінокль.

Высветлілася, што жанчына ішла дадому і вырашыла скараціць шлях праз балота. Прыкладна за 10 метраў ад берага яна зразумела, што выбрацца не можа. 

У 14:21 ратавальнікі знайшлі і даставілі 60-гадовую жанчыну на бераг. Яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкі выявілі, што іх дапамога мінчанцы не патрэбная. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі