Мінадукацыі: Казаць, што ў нас у школах рыхтуюць дрэнна, — гэта няправільна

Мінадукацыі: Казаць, што ў нас у школах рыхтуюць дрэнна, — гэта няправільна

Змены, якія ўносіць 30-ы ўказ Аляксандра Лукашэнкі, накіраваныя на тое, каб пашырыць магчымасці сярэдніх школаў. Пра гэта намесніца міністра адукацыі Расіа Сідарэнка заявіла на прэс-канферэнцыі 26 студзеня, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

Журналіст Еўрарадыё прывёў статыстыку Мінадукацыі, якая сведчыць не на карысць звычайных школ.

Еўрарадыё: У Мінадукацыі ёсць статыстыка, здаецца, за 2014 год па сярэднім бале на тэставанні па школах, гімназіях і ліцэях. Выпускнікі гімназій ідуць далёка наперадзе выпускнікоў школ.

Раіса Сідарэнка: Так, розніца ёсць. Ну, давайце не буду называць прадметы... Вось, напрыклад, сярэдні бал па ЦТ: школа з базавым узроўнем — 38 балаў, з павышаным узроўнем — 53 балы, гімназія — 59 балаў. Я прашу звярнуць увагу на школу. І гэта адзін прыклад. Магчымасць такая ёсць, і яна ўжо бачная. Казаць, што ў нас у школах рыхтуюць дрэнна, — гэта некарэктна, няправільна.

Еўрарадыё: Ёсць лічбы, што 75% адсоткаў прызёраў алімпіяд — гэта гімназісты. Усё ж такі ёсць розніца паміж гімназіяй і школай.

Раіса Сідарэнка: У нас нават сярод пераможцаў міжнародных алімпіяд ёсць вучні і выпускнікі звычайных школ, не гімназіяў. Таму мы проста даем больш магчымасці школам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі