Мінадукацыі абяцае, што новыя ліцэі ды гімназіі будуць беларускамоўнымі

Прадстаўніца Міністэрства адукацыі надзея Ганушчанка паведаміла, што большасць школаў у нашай краіне беларускамоўныя. Такая заява прагучала ад чыноўніцы падчас працы V з'езду беларусаў свету. Па звестках Надзеі Ганушчанка, 1769 школаў нашай краіны вядуць навучанне па-беларуску. Гэта складае 54% ад агульнай колькасці школаў. Разам з тым, спадарыня Ганушчанка не паведаміла, якія гэта школы — гарадскія ці вясковыя малакамплектныя.

Дэлегаты з'езда пацікавіліся ў чыноўніцы, чаму быў закрыты Беларускі ліцэй, які цяпер вымушаны дзейнічаць у падполлі. У адказ прадстаўніца Мінадукацыі заявіла, што дзейнасць гэтай установы не адпавядала дзяржаўным нормам: там не хапала настаўнікаў, і навучальныя праграмы не супадалі з дзяржаўнымі.

У сваю чаргу, Надзея Ганушчанка заявіла, што ўсе новыя гімназіі ды ліцэі, якія будуць адкрывацца бліжэйшым часам, будуць з беларускай мовай навучання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі