Мінабароны: Дзедаўшчына "трансфармавалася з фізічнай у матэрыяльную сферу"

Мінабароны: Дзедаўшчына "трансфармавалася з фізічнай у матэрыяльную сферу"

Пасля гібелі ў Печах 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча Мінабароны спрабуе разабрацца з тым, што адбываецца ў беларускім войску. Мяркуючы па паведамленнях прэс-службы МА, пытанням дысцыпліны і правапарадку надаецца "прыярытэтная ўвага".

Далей заўважаецца, што нестатутныя стасункі паміж вайскоўцамі падрываюць боегатовасць воінскіх часцей і аўтарытэт арміі ў грамадстве.

"У выступах на зборы прадстаўлены аналіз трансфармацыі дадзеных з'яў у апошнія гады з фізічнай ў матэрыяльную сферу, абумоўленай прагматызацыяй каштоўнасных арыентацый людзей, у тым ліку моладзі. Прапанаваныя захады па выкараненні гэтых негатыўных праяў", — працягвае прэс-служба Мінабароны.

Што гэта азначае? Што раней "дзяды" білі салдатаў проста так, а цяпер патрабуюць грошы, цыгарэты і "салодкае". Такое жыццё, такая "прагматызацыя каштоўнасных арыентацый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі