Вы тут

Міліцыянеры сарвалі плакат, а пад ім аказаўся яшчэ адзін (відэа)

"Зрывай мяне цалкам!" / Скрыншот з відэа

Міліцыянеры сарвалі плакат, а пад ім аказаўся яшчэ адзін. На другім плакаце быў чалавек у балаклаве і надпіс "Зрывай мяне цалкам!". Як паведамляе TUT.by, кур'ёзны выпадак адбыўся ў Новай Баравой. Мясцовыя жыхары бурна рэагавалі на дзеянні сілавікоў у балаклавах.

Два дні таму ў Новую Баравую прыязджалі людзі ў масках зразаць з плоту бел-чырвона-белыя стужкі. Іх суправаджалі амапаўцы са зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.