Міліцыя знайшла вандалаў, якія апаганілі касцёл у Ваўкавыскім раёне

Міліцыя знайшла вандалаў, якія апаганілі касцёл у Ваўкавыскім раёне

Праваахоўнікі выявілі падазроных, якія на Вялікдзень апаганілі надпісамі капліцу касцёла ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Пра гэта інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як паведамляла Еўрарадыё, непрыстойныя надпісы былі выяўленыя зранку 16 красавіка. 

Даволі хутка міліцыянты знайшлі аўтараў. Гэта былі два мясцовыя жыхары 15 і 18 гадоў. Перад тым, як пайсці да касцёла, яны выпівалі, а потым вырашылі ўпрыгожыць капліцу непрыстойнымі надпісамі. Хлопцы напісалі свой дыялог чырвоным маркерам, прычым адзін з іх занатаваў імя свайго сябра. Гэта і дапамагло праваахоўнікам выйсці на след. Выявілася, што свае дзеянні ў Велікодную ноч хлопцы здымалі на мабільнік.

На юнакоў пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі