Міліцыя закрыла адміністрацыйную справу супраць Генадзя Фядыніча

Міліцыя закрыла адміністрацыйную справу супраць Генадзя Фядыніча

24 красавіка ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся разгляд пратакола пра адміністрацыйнае правапарушэнне з боку лідара незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, піша сайт прафсаюза.

Справу разглядаў палкоўнік А. Басаў, намеснік начальніка ўпраўлення ўнтраных спраў Цэнтральнага раёна. Падчас разгляду міліцыянт запытаўся: што прапаноўвае адвакат? 

"Абаронца не ўгледзела ў маіх дзеяннях элементаў адміністрацыйнага правапарушэння. Намеснік начальніка ўпраўлення пагадзіўся і спыніў адміністрацыйны пераслед у сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. У пяцідзённы тэрмін нам будзе дадзены пацвярджальны дакумент", — падзяліўся падрабязнасцямі прафсаюзны лідар.

Фядыніча затрымалі 30 сакавіка два міліцыянты і адвезлі на агляд. Дыханне ў трубку паказала ці то 1,3, ці то 1,5 праміле, аднак узяць кроў для больш дакладнага аналізу медыкі адмовіліся. А ўжо 3 красавіка Фядынічу вынеслі першую вымову за парушэнне рэжыму "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі