Міліцыя забрала ў мінскага прадпрымальніка 436 літраў піва

Міліцыя забрала ў мінскага прадпрымальніка 436 літраў піва

436 літраў піва забрала мінская міліцыя ў прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзначаецца, што міліцыянты атрымалі звесткі, быццам індывідуальны прадпрымальнік прадае алкагольную прадукцыю без акцызных марак і без адпаведных суправаджальных дакументаў.

На складзе ў вёсцы Багатырова Мінскай вобласці праваахоўнікі выявілі і забралі 436 літраў піва, якое захоўвалася без адпаведных дакументаў. Кошт канфіскаванага — больш за 4000 рублёў.

Выявілася, што прадпрымальнік пераклейваў этыкетку вытворцы на сваю — на ёй было пазначана меншае ўтрыманне этылавага спірту. Даследаванне паказала, што ўдзельнае ўтрыманне спірту ў гэтым піве склала больш за 7%. Ліцэнзіі на продаж гэтай прадукцыі прадпрымальнік не меў.

На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф — ад 11 025 рублёў (450 базавых велічыняў) да 12 250 рублёў (500 базавых).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі