Міледзі, Мерсэдэс і Геральд — як беларусы называлі дзяцей у 2019 годзе

Міледзі, Мерсэдэс і Геральд — як беларусы называлі дзяцей у 2019 годзе

Беларусы сталі часцей даваць дзецям рэдкія імёны пры нараджэнні. Пра гэта ў Міністэрстве юстыцыі распавялі агенцтву БЕЛТА, падводзячы вынікі 2019 года. 

Толькі ў Мінску ўнікальныя імёны атрымалі 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынка. Сярод дзяўчат гэта, напрыклад, Асоль, Венера, Джэніфер, Лёля, Рагнеда, а ў хлопчыкаў — Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў і Вітаўт. Агулам у Мінску летась зарэгістравалі больш за 19 тысяч нованароджаных.

Рэдкія імёны ў дзяцей рэгістравалі і па-за сталіцай. Там дзячынкі атрымалі імёны Мерсэдэс, Германіка, Айсель, Весяліна, Златаславія, Міледзі, Дабраміла, Эльза, Аян, Ясна, Луна, Лея, Вірсавія, Лазарына, Любава, Ясмін, Сімона, Сена, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядвіга. Хлопчыкі былі зарэгістраваныя пад такімі рэдкімі імёнамі, як Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Аўтандзіл, Мейліс, Тадэвуш, Фама, Марцін, Лявонцій. У Мінюсце кажуць, што рэдкія імёны часцей даюць дзяўчынкам, чым хлопчыкам. 

А самымі папулярнымі ў бацькоў імёнамі ў 2019 былі Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Анастасія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі