Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ

Николай Лукашенко

Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ. Супрацоўнікі навучальнай установы пацвердзілі гэта Еўрарадыё на ўмовах ананімнасці.

У афіцыйным каментары дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Варакса не пацвердзіў і не абверг нам гэтую інфармацыю.

"Мы не каментавалі, калі пайшла інфармацыя, што Мікалай Лукашэнка нібыта збіраецца ў нас вучыцца. Адпаведна, і цяпер няма сэнсу ў каментаванні. У Ліцэй ён паступаў, дакументы прыносіў. А што адбывалася далей — толькі ў асабістым кабінеце вядома тым, хто паступаў. 

Мы ніякія вынікі [іспытаў] не публікуем. У нас паступала 1739 чалавек, і мы не распавядаем ні пра каго".

Ліцэй БДУ — наймацнейшая ўстанова сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Сярод яе вучняў і выпускнікоў — шэраг пераможцаў міжнародных Алімпіядаў па школьных прадметах.

Пры канцы жніўня, калі скончылася ўступная кампанія ў Ліцэй, з'явілася інфармацыя, што туды паступіў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі. Ён абраў клас біялагічнага профілю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі