Вы тут

Мікалай Лукашэнка стаў навучэнцам Ліцэя БДУ

Пасля залічэння ў Ліцэй БДУ Мікалай ездзіў з бацькам у Маскву на парад / Reuters

Мікалай Лукашэнка стаў 10-класнікам Ліцэя БДУ, паведамляе TUT.by. У якасці профілю малодшы сын кіраўніка дзяржавы выбраў біялогію. Конкурс на яе складаў 6,5 чалавека на месца: на 44 месцы падалі дакументы 286 чалавек.

Мікалай вучыўся ў сярэдняй школе ў Астрашыцкім Гарадку ў Мінскім раёне. Ён даўно захапляецца хіміяй, паспяхова ўдзельнічаў у алімпіядзе па хіміі — першае месца ў раёне, у вобласці атрымаў дыплом трэцяй ступені.

У Ліцэй БДУ паступіла і ўнучка Аляксандра Лукашэнкі, дачка яго сына Дзмітрыя Дар'я (у яе гуманітарны профіль). Там ужо вучыцца яе сястра Анастасія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.