Мікалай Лукашэнка давёў свайго бацьку да слёз (відэа)

Мікалай Лукашэнка давёў свайго бацьку да слёз. Аляксандра Лукашэнку расчуліла выкананне сынам музыкі на раялі. Адбылося гэта ў сераду пасля цырымоніі ўручэння узнагарод і прэмій ("За духоўнае адраджэнне", "Беларускі спартыўны Алімп").

Малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі 14 гадоў. Ён не толькі займаецца музыкай, але і спортам (хакей, лыжы, біятлон).