Вы тут

Мікалай Казлоў абраны старшынём АГП на ХХ з'ездзе

Агітацыйны плакат за Мікалая Казлова падчас прэзідэнцкай кампаніі лета 2020-га / З архіву Еўрарадыё

На ХХ з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі абраны старшыня — Мікалай Казлоў. За яго аддалі свае галасы 59 дэлегатаў, Вольгу Беляўцову падтрымалі 23. Тры дэлегаты былі "супраць усіх".

Мікалаю Казлову 53 гады. Ён — падпалкоўнік міліцыі ў запасе. У АГП з 2012 года. У 2018-м стаў выконваць абавязкі старшыні партыі. Казлоў абраны на два гады. Яго намеснікамі з'езд абраў Генадзя Ананьева, Аляксандра Кабанава, Ганну Красуліну, Аляксея Кірыенку і Вольгу Беляўцову.

Падчас з'езду АГП / facebook.com/unitedcivilparty
Падчас з'езду АГП / facebook.com/unitedcivilparty
Падчас галасавання / facebook.com/unitedcivilparty
Вынікі галасавання / facebook.com/unitedcivilparty

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.