Міхаіл Задорнаў: "Лепшы эратычны масаж у Беларусі робіць АМАП"

Міхаіл Задорнаў: "Лепшы эратычны масаж у Беларусі робіць АМАП"

10 лістапада стала вядома пра смерць расійскага артыста Міхаіла Задорнава. Яму было 69 гадоў.

Задорнаў набыў папулярнасць дзякуючы "гісторыям з жыцця": найперш гэта былі непаліткарэктныя маналогі пра амерыканцаў, а таксама — апавяданні пра камічныя выпадкі з жыхарамі былога СССР.

У гэтых гісторыях сатырык нярэдка згадваў Беларусь. Амаль заўжды ў яго голасе гучала імперская паблажлівасць, але часам нашая краіна згадвалася добрым словам:

"Нават калі Расія ляжа пад Захад, выратуе Беларусь. Пакуль там ёсць Бацька, Беларусь не ляжа пад Захад. Пакуль там Бацька, гэта не краіна — гэта вялікі партызанскі атрад, які засеў у цэнтры Еўропы".

"Я ў Беларусі нядаўна спыняўся. Слухайце, як мне там спадабалася! Калі я ў "Жывом журнале" напісаў пра свае ўражанні ад Беларусі, да мяне дадалося дзве тысячы сяброў. Але, на жаль, журналісты кадзіруюць нас на абсалютна іншае".

"У Гомелі за тыдзень да мяне мусіла выступаць група "Ляпис Трубецкой". Група, дарэчы, вартая. І арганізатары канцэртаў у іх і ў мяне былі адны і тыя ж. І вось яны мне кажуць: "Мы вас паважаем! Усе, хто здаў квіткі на "ляпісаў", узялі квіткі на вас!".

"Адзіныя, хто паводзіць сябе ў Беларусі без павагі — гэта, прабачце, маскалі".

"Лепшы эратычны масаж у Беларусі робіць АМАП".

"Шкада, што я жыву не ў Беларусі... Я даўно да беларусаў стаўлюся з асаблівай павагай. Прывяду прыклад: ідуць па Неапалі турысты з Украіны. Іх адразу відаць па стразах... А ідзе экскурсія з Беларусі —прыстойныя людзі. Можа, таму вы заўжды былі абярэгам Расіі. І калі Расія грэбліва ставіцца да Беларусі, мне кожны раз непрыемна глядзець. Беларусь — гэта краіна, якая захоўвае чалавечую прыстойнасць так, як ніводная іншая краіна былога Савецкага саюза".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі