Вы тут

Меркель абмяркуе Беларусь падчас сустрэчы з Пуціным

Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Беларусь будзе адной з тэмаў, якую абмяркуюць пры сустрэчы ў Маскве канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт.

"Гаворка будзе ісці дакладна пра буйныя міжнародныя тэмы: пра канфлікт на ўсходзе Украіны, для развязання якога Расія можа зрабіць больш, чым робіць, пра Беларусь",цытуе ТАСС ягоныя словы. Таксама плануецца  абмеркаваць і сітуацыю ў Афганістане. 

Візіт Меркель у Маскву прызначаны на 20 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.