Меркаванне: чаму ў прэзідэнты Беларусі пайшлі фермер і музыка?

Беларускі парламент / slova.by
Беларускі парламент / slova.by

У 2020 годзе ў прэзідэнты вырашылі пайсці беларусы, далёкія ад палітыкі: прадпрымальнікі, банкір, фермер і нават музыка. Некаторыя з іх (як, напрыклад, кіраўніца асацыяцыі дальнабойшчыкаў Наталля Кісель) адразу прызнаюцца, што выкарыстоўваюць выбарчую кампанію як пляцоўку для дыялогу з уладамі. Маўляў, хай хоць так пачуюць нас!

Дызайнер Максім Осіпаў выказаў здагадку, што раптоўная цікавасць апалітычных людзей да палітыкі звязана з тым, як інтарэсы малога і сярэдняга бізнесу прадстаўлены ў дзяржаўных структурах. А дакладней, з тым, што гэтыя інтарэсы ў гэтых структурах ніяк не прадстаўлены.

Для прыкладу Осіпаў бярэ Палату прадстаўнікоў. Сярод дэпутатаў сёмага склікання сапраўды рэдка трапляецца хтосьці "недзяржаўны". 11 з 110 "народных абраннікаў" прыйшлі ў Авальную залу з выканкамаў, 5 — з Федэрацыі прафсаюзаў, 30 — з парламента шостага склікання, 7 — з мясцовых Саветаў дэпутатаў, 15 — з устаноў адукацыі.

У ліку дэпутатаў ёсць усяго два былыя банкаўскія работнікі і адзін экс-дыпламат. У выбарах удзельнічалі 50 прадпрымальнікаў, але ў Палату прадстаўнікоў ніхто з іх не прайшоў. Амаль ніяк не прадстаўлена ў парламенце сфера культуры. Толькі адзін Генадзь Давыдзька, у мінулым акцёр, мае да яе дачыненне. Затое ёсць ідэолагі, 4 прадстаўнікі БРСМ, а таксама "Міс Беларусь — 2018" Марыя Васілевіч і вядучы тэлеканала АНТ Тэнгіз Думбадзэ.

"І колькі разнастайных важных відаў дзейнасці не прадстаўлена наогул нікім? Акрамя бізнесу, колькі людзей не маюць сваіх законных прадстаўнікоў там, дзе гэтыя законы павінны падпісваць? Якія шанцы, што, калі ты запішашся на прыём да свайго дэпутата, ён наогул зразумее, што ты ад яго хочаш? Разрыў настолькі магутны, што гэта выліваецца цяпер у тыя цудоўныя формы, што мы бачым на стрымах і відэа "Страны для жизни", — рэзюмуе Осіпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі