Менеджара "МАПІДа" асудзілі на шэсць гадоў калоніі за хабар

Менеджара "МАПІДа" асудзілі на шэсць гадоў калоніі за хабар

Суд Мінскага раёна вынес прысуд былому начальніку жыллёва-камунальнага ўпраўлення ААТ "МАПІД". Менеджара вінавацілі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што мужчына ў некалькі прыёмаў прыняў ад дырэктара ТДА "Атэкпрам" у якасці хабару матэрыяльныя каштоўнасці. Агульная сума іх склала больш за 39,6 тысячы рублёў.

Суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчына на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў.

На карысць дзяржавы з менеджара будзе спагнана больш за 36 тысяч рублёў.

Прысуд быў вынесены 26 жніўня. Ён не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў законным парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі