Майкл Джэксан натхніў Іана Браўна на новы альбом

Былы вакаліст манчэстарскага гурта The Stone Roses Іан Браўн падрыхтаваў да выхаду кружэлку, на запіс якой яго натхніла творчасць Майкла Джэксана.  Як стала вядома журналістам выдання New Musical Express, альбом, які атрымаў назву "My Way", з'явіцца ў продажы 28 верасня 2009 года.

Паводле словаў Браўна, на канцэпцыю рэлізу вельмі моцна паўплываў легендарны альбом Джэксана "Thriller", які выйшаў у 1982 годзе і стаў самым папулярным дыскам у гісторыі музыкі. Экс-франтмэн The Stone Roses падкрэсліў, што праца над "My Way" была скончаная 25 чэрвеня — у дзень смерці "караля поп-музыкі", і Іан палічыў гэта добрым знакам.

Напярэдадні рэлізу кружэлкі, натхнёнай музыкай Джэксана, з'явіцца сінгл з "My Way". Кампазіцыя "Stellify" будзе выдадзеная 21 верасня гэтага года.

Новы альбом стане для Браўна шостым самастойным дыскам. Апошняя студыйная праца музыкі — "The World Is Yours" — датаваная 2007 годам.

Фота: www.guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі